Для звесткі грамадзян

Для ведама грамадзян! 

У сувязі з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2017 года №21 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" Старадарожскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб тым, што з 26 красавіка 2017 года наступныя адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян, ажыццяўляюцца на платнай аснове:

1.1.14 Прыняцце рашэння аб пераводзе жылога памяшкання ў нежылое - 0,5 базавай велічыні;

1.1.15 Прыняцце рашэння аб адмене рашэння аб пераводзе жылога памяшкання ў нежылое - 0,2 базавай велічыні;

1.1.151 Прыняцце рашэння аб пераводзе нежылога памяшкання ў жылое - 0,5 базавай велічыні;

1.1.152 Прыняцце рашэння аб адмене рашэння аб пераводзе нежылога памяшкання ў жылое - 0,2 базавай велічыні;

1.1.17 Прыняцце рашэння аб узгадненні выкарыстання не па прызначэнні аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома або яго часткі – 0,5 базавай велічыні;

1.1.21 Прыняцце рашэння аб ўзгадненні (дазволе) перабудовы і (ці) перапланіроўкі жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме – 0,5 базавай велічыні;

1.1.211 Прыняцце рашэння аб узгадненні (дазволе) самавольных перабудовы і (або) перапланіроўкі жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме - 0,5 базавай велічыні;

1.14 Рэгістрацыя дагавора арэнды (субарэнды) нежылога памяшкання, машына-месцы – 0,2 базавай велічыні.