Геаграфія

Старадарожскі раён займае тэрыторыю-1371 км2

Горад Старыя Дарогі знаходзіцца ў 150 км на поўдзень ад сталіцы Рэспублікі.

Працягласць раёна з поўначы на поўдзень складае 44 км; з захаду на ўсход – 35 км. на поўначы раён мяжуе з Пухавіцкім, паўночным усходзе-Асіповіцкім, усходзе-Глускім, поўдні-Любанскім, захадзе-Слуцкім раёнамі.

Раённым цэнтрам з'яўляецца горад Старыя Дарогі.

У межах раёна праходзяць 4 транспартныя магістралі рэспубліканскага значэння. Гэта ўчастак чыгункі Салігорск-Асіповічы, 3 участкі шашы: мяжа Расійскай Федэрацыі-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы, Асіповічы-Баранавічы і Мар'іна Горка-Старыя Дарогі.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Арэса з прытокам Таліца, Солан з прытокамі Салянка, Асвіца, а таксама прытокі ракі Пціч - Арыжня, Нямігля, Даколька.

Ёсць азёры: Будзеніцкае, Сінягоўскае, Скачальскае.

Колькасць сельскіх населеных пунктаў-90, якія падзелены на 7 сельскіх Саветаў: Дражнаўскі, Навадарожскі, Пасецкі, Палажэвіцкі, Старадарожскі, Шчыткавіцкі, Языльскі.

Найбольш буйнымі населенымі пунктамі раёна з'яўляюцца:

аграгарадкі Языль, Шчыткавічы, Старыя Дарогі, Паставічы, Залужжа.

Колькасць насельніцтва Старадарожскага раёна па стане на 1 студзеня 2019 года склала 18 895 чалавек.