Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

 

1. Зацікаўленая асоба валодае правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, вышэйстаячыя ў адносінах да пастаяннага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, альбо ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца да разгляду такіх скарг (далей– орган, які разглядае скаргу).

3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў судзе.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам. (Артыкул 30 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур").

 

Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргi

 

1. Адміністрацыйная скарга можа быць пададзеная ў орган, які разглядае скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця абскарджваемага адміністрацыйнага рашэння.

2. Орган, які разглядае скаргу, мае права аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргi ў выпадку пропуску такога тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і інш.). (Артыкул 31 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур").