Першымі «тысячнікамі» ў раёне сталі камбайнеры з «Залужжа» і «Паставічаў»

Картинка Комбайн в поле » Поля » Природа » Картинки 24 - скачать картинки  бесплатно

У раёне вызначыліся першыя экіпажы-«тысячнікі».

Запаветны рубеж у тысячу тон збожжа ўзялі адразу два экіпажы. Праграму максімум выканалі старшы камбайнер Віктар Чака і камбайнер Станіслаў Мельнік з “Залужжа” (іх намалот склаў 1058 тон збожжа). Старшы камбайнер Сяргей Каваленя і камбайнер Міхаіл Арцёмчык з “Паставічаў” сабралі 1038 тон збожжа.

Рады “тысячнікаў” папаўняюцца новымі пераможцамі. Ураджайнасць значна саступае леташняй: 26,4 цэнтнера з гектара супраць 33,2. Больш за 3600 т збожжа намалочана ў “Паставічах”, звыш 3200 т — у “Палажэвічах”. Трэцяе па валавым зборы — “Залужжа” з вынікам 2800 тон. Самая высокая ўраджайнасць — у “Шапчыцах-агра” (36,4 ц/га), “Паставічах” (34 ц/га), “Профітагра” (31,7 ц/га).

Источник: Навiны старадарожчыны

СТАРОДОРОЖСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ