
Упершыню ў раёне адбудзецца такое дзівоснае падвоенае свята — лету і жніву вянец, у якім спелыя каласы гарманічна сплятуцца з ніцямі народных традыцый.
21 жніўня ў 11.00 на цэнтральнай плошчы горада распачнецца абласное свята-конкурс “Матчыны кросны”. Цырымонія адкрыцця чакаецца ўражваючая. Затым лепшыя прадстаўніцы легендарнага старажытнага майстэрства зоймуць свае месцы за ткацкімі станкамі і сустрэнуцца ў творчым паядынку. Проста пад вашымі позіркамі пад іх рукамі за лічаныя хвіліны народзяцца саматканыя цуды. Гэта відовішча аздобяць выставы, продажы і творчыя імпрэзы.
У 12.00 чакаем вас на ўшанаванні лепшых герояў хлебных ніў. Ва ўсіх, хто шануе сялян-скую працу і свае вясковыя карані, будзе магчымасць ад душы паапладыраваць перадавікам і падзякаваць за хлеб на нашым стале. Урачыстасць прадоўжыцца шыкоўным канцэртам папулярнага шоу казацкай песні і танца “Маме падабаецца”. У праграме яшчэ шмат цікавага!
Прыходзьце на свята! За-прашайце з сабой родных, сяброў, суседзяў і гасцей з іншых валасцей. Зараджайцеся на поўную катушку добрым настроем і радасцю, каб яны яшчэ доўга грэлі і цешылі душу!
Источник: Навiны старадарожчыны