Адзіны дзень бяспекі ў працоўных калектывах.

Як часта можна пачуць фразу: «Я не ведаў, а што трэба было так?» Так людзі кажуць звычайна, калі здарылася нешта непрыемнае. Аднак, як вядома, няведанне не вызваляе ад адказнасці». … Таму прафілактычныя мерапрыемствы па павышэнню ў насельніцтва кампетэнтнасці ў галіне пажарнай бяспекі так важныя. У Старадарожскім раёне працягнуцца сустрэчы ратавальнікаў з жыхарамі раёна, мэта ў гэтых сустрэч — звярнуць увагу насельніцтва на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі.

 Выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка Дарошка Ангеліна правяла сустрэчу ў рамках АДБ ў працоўным калектыве ДУА «Яслі-сад № 1 горада Старыя Дарогі». У сваім выступленні вогнеборца засяродзіла ўвагу на статыстыцы МНС, прывяла прыклады вогненных трагедый, што здарыліся ў гэтым і мінулым гадах на тэрыторыі раёна, сталічнай вобласці і рэспублікі ў цэлым.

− Напэўна, кожнаму чалавеку прыходзілася парушаць у жыцці нейкія правілы — пераходзіць дарогу ў неўсталяваным месцы, кідаць недакуркі з балкона, пакідаць ежу на уключанай пліце, — звярнулася да землякоў выратавальнік. — Парушаючы правілы бяспечных паводзін у побыце, эксплуатуючы няспраўнае пячное ацяпленне, электраабсталяванне, наўрад ці людзі думаюць пра тое, што іх дзеянні могуць прывесці да трагічных наступстваў, і з году ў год адкладаюць гэтак важныя для сваёй бяспекі мерапрыемствы па рамонце на далёкае «потым». Прычын для ўзнікнення пажару дастаткова, але практычна ў любым з іх вінаватым з’яўляецца сам чалавек. І пакуль не адбылася бяда, ніхто не задумваецца над тым, што яе можна было пазбегнуць.

 Ангеліна Андрэеўна расказала прысутным а карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і правілах карыстання вогнетушыцелем.

Для таго, каб даведацца пра бяспеку трохі больш, намеснік начальніка прапанавала усталяваць прысутным на мабільны тэлефон дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач». У канцы сустрэчы кожны змог атрымаць адказ свае пытанне і атрымаць карысную літаратуру ў падарунак ад МНС.

СТАРОДОРОЖСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ