Сезон адпачынку ля вады не забываючы пра бяспеку! (Старадарожскі раён)

На вуліцы ўсталявалася па-сапраўднаму спякотнае надвор’е. І жадаючыя асвяжыцца сталі прыходзіць адпачываць да вады. Але ўзрадаваўшыся таму, што можна купацца, ці ўсё памятаюць пра бяспеку?

Для таго, каб нагадаць жыхарам Старадарожскага раёна аб небяспецы, якая іх пільнуе на вадзе, ратавальнікі райаддзела па НС наведалі месцы для купання і правялі прафілактычныя гутаркі з адпачывальнікамі. У ходзе гутарак дарослым настойліва рэкамендавалі не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама пастаянна кантраляваць знаходжанне дзяцей у вадзе.

−Трэба памятаць, што купацца лепш раніцай ці ўвечар, калі сонца грэе, але няма небяспекі перагрэву. Не варта заплываць далёка, бо можна не разлічыць сваіх сіл, а таксама заплываць за буйкі! Будзьце пільныя!

Усім грамадзянам былі ўручаны памяткі па правілах бяспекі жыццядзейнасці.

СТАРОДОРОЖСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ