
Творы прымаюцца на Конкурс у надрукаваным выглядзе, або на электронным носьбіце:
chechuha71@mail.ru
або
rckio@bibliostd.by (з паметкай «конкурс вершаў»)
вершы – не менш за 12 радкоў.
Неабходна напісаць прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара поўнасцю, узрост, прафесію, хатні адрас, кантактны тэлефон.
📌 У мэтах стварэння роўных умоў для ўсіх удзельнікаў, Конкурс праводзіцца ў некалькіх узроставых групах:
10-13 гадоў;
14-17 гадоў;
18-25 гадоў;
25+
📌Прадстаўленыя на Конкурс матэрыялы не вяртаюцца і не рэцэнзуюцца.
📌Арганізатары Конкурсу маюць права не дапускаць на Конкурс матэрыялы, якія маюць нізкі мастацкі ўзровень і парушаюць аўтарскія правы.
📌Удзел у Конкурсе пазначае аўтаматычную згоду аўтараў і выканаўцаў на далейшае магчымае выкарыстанне іх творчых работ і твораў з указаннем аўтараў на безганарарнай аснове пры арганізацыі раённых, сацыяльна значных мерапрыемстваў.
📌Тэматыка для напісання верша шырокая: прырода роднага краю, культурныя традыцыі, гісторыка-культурная спадчына Старадарожскага раёна, заслужаныя людзі Старадарожчыны, “Сем цудаў Старадарожчыны”, мая вёска, мая хата, Старадарожчына патрыятычная і інш.