
Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўзнагароджванне пераможцаў раённага конкурсу вершаванага твора “Край мой родны”.
Ва ўзроставай групе 10-13 гадоў у намінацыі “Праслаўляю Старадарожчыну” пераможцам стала вучаніца 6 класа гімназіі №1 Ганна Шух і яе верш “Старыя Дарогі”.
У намінацыі “Дзеці пра мір” самым таленавітым аказаўся вучань 4 класа СШ №2 Іван Арлоўскі з вершам “Я нарисую улыбки младенцев”.
Лепшым творам у намінацыі “Арыгінальнасць” прызнаны верш “О чем березка рассказала мне…” вучаніцы 9 класа Крываносаўскай СШ Сафіі Калеснік.
Ва ўзроставай групе 25+ у намінацыі “Мы памятаем” узнагароду атрымала настаўнік пачатковых класаў СШ №1 Наталля Шпакоўская за верш “Заветный уголок”.
У намінацыі “Мая малая радзіма” перамагла жыхарка аграгарадка Сінягова Наталля Розум з вершам “Мая вёска”.
Сапраўдную паэму пра сем цудаў Старадарожчыны (так і называецца верш) напісала наша знакамітая паэтэса Марыя Захарава. Яна стала лепшай сярод удзельнікаў народнага клуба самадзейных паэтаў “Арэскія вытокі”.
Крынiца: raionka.by