Дзе “Акорд” — там апладысменты. Знаёмімся з таленавітым калектывам

Вядомы вакальны калектыў Старадарожскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку апошнім часам набыў другое творчае дыханне. Іван Жураўскі, Уладзімір Петрушэня, Сяргей Валенцюкевіч, Дзмітрый Мінько. Розныя, індывідуальна афарбаваныя галасы зліваюцца ў “Акорд”.

— На пад’ёме, — добразычліва і паважна кажуць калегі.
— Нашы “Беларусы”, — ганарацца слухачы.

Параўнанне са знакамітай арт-групай — не толькі таму, што склад калектыву мужчынскі: “Акорд” таксама радуе гарманічным сугуччам прыгожых галасоў, вылучаецца вялікім разнастайным рэпертуарам і шырокай папулярнасцю. Яна ўжо выпляснулася за межы раёна: сёлета, да прыкладу, “Акорд” выступаў на абласных “Дажынках”, а там адбор выканаўцаў строгі.

Нашым артыстам удаецца ўсе: народныя і аўтарскія песні, поп-музыка, рэтра. Фірменны нумар — народны хіт “Хата бацькоў”. А зрэшты, кожная песня мае сваю прывабнасць і сваіх прыхільнікаў, натхняе, дапамагае нам будаваць і жыць.

СТАРОДОРОЖСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ